19:35 25.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міліцыя праверыла пляцоўку ля Акадэміі Навук на выбуховыя прыстасаванні
Пляцоўку ля Акадэміі навук праверылі на небяспечныя рэчывы супрацоўнікі з сабакамі і металашукальнікамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.
Нагадаем, што на Дзень Волі каля Акадэміі навук а 18-й гадзіне збяруцца ўдзельнікі вулічнай акцыі. Потым яны павінны будуць прайсці шэсцем да плошчы Бангалор. Менавіта такі парадак зацвердзіў Мінгарвыканкам.
Міліцыянты заяўлюць, што калі людзі застануцца на Акадэміі навук ці пойдуць іншым маршрутам, то будуць прыцягнутыя да адказнасці.
Ластоўскі: "Усё тое, што будзе праведзена ў парушэнне ўсталяванага парадку, будзе з’яўляцца правапарушэннем з прававымі наступствамі як для арганізатараў, так і для ўдзельнікаў. Гледзячы ў што выльюцца іх паводзіны... Арганізатары мерапрыемства былі запрошаныя ў ГУУС Мінгарвыканкама, дзе яны падпісаліся пад папярэджаннем аб прававых наступствах для сябе і клятвенна запэўнілі, што арганізавана накіруюцца па вызначаным маршруце".
У адказ на пытанне пра колькасць міліцыянтаў на акцыі Ластоўскі запэўніў, што міліцыі будзе дастаткова.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме