14:46 25.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міліцыя абмяжоўвае кантакты з сям’ёй расстралянага Ўладзіслава Кавалёва
24 красавіка да Кавалёвых прыязжалі супрацоўнікі расейскага тэлебачаньня. За дзьве гадзіны да іх візыту ў двары зьявілася машына з міліцыянтамі.
Любоў Кавалёва, маці другога растралянага — Ўладззіслава Кавалёва, паведаміла: «Мы чакалі тэлежурналістаў, яны рыхтуюць праграму ў сэрыі „Чалавек і закон“. Але толькі яны пад’ехалі на таксі, як з „жыгулёнка“ выскачылі міліцыянт і супрацоўнік АМАПу, кінуліся да здымачнай групы, не пускалі іх у дзьверы пад’езду. Я спусьцілася да ўваходу, запытала, чаму да мяне не пускаюць людзей. Тады журналістаў упусьцілі ў пад’еўзд, але перапісаўшы іхныя асабістыя зьвесткі».
Любоў Кавалёва кажа, што міліцыянты ёй тлумачылі, нібыта ад суседзяў паступілі скаргі ў службу «102» на нейкіх журналістаў, якія шукаюць «лябараторыю» Дзьмітрыя Канавалава. Гэта другі абвінавачаны ў падрыхтоўцы і зьдзяйсьненьні выбуху 11 красавіка мінулага году, якога таксама расстралялі паводле выраку Вярхоўнага суду.
Аднак сям’я Канавалавых жыве ў суседнім доме — там і была, паводле сьледзтва, «лябараторыя тэрарыстаў». Бацькоў расстралянага Дзьмітрыя Канавалава пасьля выбуху ў менскім мэтро ўзялі пад ахову і паўсюль суправаджаюць людзі ў цывільным.
Любоў Кавалёва ад такой аховы адмовілася яшчэ год таму — яна кажа, што ёй ніхто і нічога не пагражае. Яна ня верыць у вінаватасьць сына, лічыць, што справа «віцебскіх тэрарыстаў» сфабрыкаваная і выступае супраць сьмяротнага пакараньня.
Радыё Свабода
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |