18:45 07.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мікалай Коўш прапануе стварыць «кнігі памяці» парушэнняў заканадаўства
Брэсцкі сябра Нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш выступіў з ініцыятывай весці ў рэгіёнах Беларусі “кнігі памяці” парушэнняў заканадаўства і свавольства ўладаў.
“У нашай краіне ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў: іх звальняюць з працы, прыцягваюць па сфальсіфікаваных абвінавачваннях да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, - кажа апазіцыйны палітык. - Таму прапаную стварыць у рэгіёнах “кнігі памяці", каб зафіксаваць гэтыя падзеі і імёны галоўных “герояў”. Гэта могуць быць дзяржслужачыя, работнікі праваахоўных структур, арганізатары “элегантных” перамог на выбарах, аўтары адыёзных матэрыялаў у дзяржаўных СМІ”.
Пры гэтым Мікалай Коўш падкрэсліў, што не мае намер даваць ацэнку таго, што адбываецца, і дзеянням канкрэтных асоб, а тым больш выступаць у ролі суддзі. “Пасля ўстанаўлення ў краіне вяршэнства закона з дапамогай гэтых кніг магчыма прыняцце закона аб люстрацыі, - адзначае брэсцкі палітык. - Тады ўсе сённяшнія “героі” могуць быць прыцягнутыя да розных відаў пакарання: хтосьці учыніў крымінальны праступак, некаторыя будуць пазбаўленыя сваіх званняў, узнагарод і прывілеяваных пенсій, а іншым могуць быць прад'яўленыя грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |