18:31 15.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мікалай Аўтуховіч не спыніў галадоўку
Як паведаміла лекарка менскага сьледчага ізалятара, Мікалай Аўтуховіч працягвае галадоўку.
“Магчыма, каб прыняць рашэньне, ён чакае адваката. Учора не дачакаўся, магчыма, будзе сёньня. Пачуваецца ён па-ранейшаму”, — паведаміла лекарка на прыёме для сваякоў вязьняў “Валадаркі”.
Сёньня ідзе 91 дзень галадоўкі Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і, паводле некаторых зьвестак, падазраюць у падрыхтоўкі да тэрарызму. Ваўкавыскі прадпрымальнік пратэстуе супроць перасьледу і дамагаецца тэрміновай перадачы справы ў суд, альбо вызваленьня пад падпіску пра нявыезд.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме