20:16 09.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міхася Пашкевіча “рыхтуюць” да 415 артыкула Крымінальнага Кодэксу?
Старшыня моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Міхась Пашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэньне рэжыму адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Як стала вядома, 5 сакавіка Пашкевіч крыху затрымаўся на працы і ў выніку з-за транспартных праблем спазніўся дахаты на 20 хвілінаў. Гэта і паслужыла падставай для правапарушэньня. Паколькі ў мінулым годзе дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч ў рамках «працэсу 14‑ці» быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Мінска двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, ён мусіць прытрымлівацца адмысловага рэжыму. Пад час адбыцця пакарання дастаткова тройчы парушыць рэжым, каб распачаць крымінальную справу па артыкуле 415 крымінальнага Кодэксу РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).
Нагадаем, што 3 сакавіка менавіта па гэтым артыкуле было пра’яўленае абвінавачваньне яшчэ аднаму фігуранту “Справы 14-ці” маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму.
Верагодна, такі пільны кантроль за дэмакратычнымі актывістамі дазваляе праваахоўным органам кантраляваць дэмакратычных актывістаў і працягваць іх пераслед нібыта на законных падставах – за парушэньне рэжыму.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |