20:16 08.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Міхал Бязносенка: Удзел у выбарчай кампаніі па прапанаванаму ўладамі сцэнару азначае дыскрэдытацыю кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў
Пасьля рашэньня регіянальных арганізацыяў АГП і “Справядлівы сьвет” адклікаць вылучаных кандыдатаў у дэпутаты, такое ж рашэньне было прынятае гомельскай арганізацыяй БНФ.
На пасяджэньні, якое адбылося 7 красавіка, сябры кіруючага воргана гарадзкой арганізацыі партыі БНФ прагаласавалі за тое, каб скасаваць рашэньне аб вылучэньні партыйца Васіля Раманава, які балатаваўся па Іншагародняй выбарчай акрузе № 8. Падставай для гэтага стала тое, што ў горадзе ніводнага прадстаўніка апазыцыі ня ўключылі ў склад участковых выбарчых камісыяў, што ставіць пад сумненьне празрыстасьць і справядлівасьць выбарчай кампаніі.
Напісаў заяву аб зьняцьці сваёй кандыдатуры і мясцовы сябра БСДП Міхал Бязносенка, які вылучаўся шляхам збору подпісаў. У сваёй заяве ён адзначыў, што “удзел у выбарчай кампаніі па прапанаванаму ўладамі сцэнару азначае дыскрэдытацыю кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме