21:02 04.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Мігальскі: Беларускае пытанне застанецца прыярытэтным для Еўрапарламента
Еўрапейскія структуры надаюць недастаткова ўвагі падзеям ў Беларусі, лічыць дэпутат Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі, каментуючы пашырэнне ЗША санкцыяў у дачыненні да Беларусі.
Дэпутат лічыць, што справа беларускіх палітвязняў не павінна знікаць з кругагляду Еўрапейскага парламента ў бліжэйшым часе. Паколькі адным з віцэ-старшыняў парламента стане цяперашні старшыня дэлегацыі Еўрапарламента ў справах Беларусі Яцэк Пратасевіч.
- Спадзяюся, што працы ў кірунку дэмакратызацыі Беларусі будуць больш інтэнсіўныя. Факт, што старшыня дэлегацыі ў справах Беларусі будзе адначасова віцэ-старшынёй Еўрапарламента павялічыць нашыя магчымасці.
Чакаецца, што 16 студзеня з пасады старшыні Еўрапарламента адыдзе Ежы Бузак, а яго месца зойме старшыня фракцыі сацыялістаў Марцін Шульц.
www.new.racyja.com
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |