18:30 10.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка знайшоў найлепшую гарантыю, каб застацца ў гісторыі
Палітолаг Аляксандр Фядута пракаментаваў Еўрарадыё сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што беларускія ўлады прымаюць усе 12 патрабаванняў ЕС.
Аляксандр Фядута: "Калісьці адзін чалавек сказаў мне фразу, нібыта, сказаную Аляксандрам Лукашэнкам падчас яго адзінай сустрэчы са спадаром Вікам. Калі Вік сказаў яму: “Вы разумееце, што гэтая Канстытуцыя 1996 года і гэтае заканадаўства — яны не зусім дэмакратычныя і краіна жыць па гэтым заканадаўстве не здолее”, Аляксандр Лукашэнка нібыта адказаў: “Хто вам сказаў, што я пакіну гэта заканадаўства пасля сябе?!”.
Калі сапраўды будуць змены і калі яны будуць незваротныя — гэта будзе найлепшая гарантыя для Аляксандра Лукашэнкі, што ён застанецца ў гісторыі і гэта будзе найлепшая гарантыя, што з ім пасля адыходу ад улады нічога не будзе дрэннага. Таму што па дэмакратычным заканадаўстве, калі яго пераемнікі па ім будуць працаваць, яны нічога не змогуць інкрымінаваць першаму прэзідэнту краіны. Мяркую, што падсвядома, хоча Лукашэнка гэтага ці не, ён усё адно пра гэта думае. Свядома ён адчувае, што пэўная рацыя ў патрабаваннях Еўрасаюза ўсё ж такі ёсць".
Еўрарадыё: А ці магло б гэта азначаць, што Лукашэнка не збіраецца ісці на прэзідэнцкія выбары?
Аляксандр Фядута: "Я думаю, ён будзе прымаць рашэнне значна пазней — недзе за два-тры месяцы да выбараў. А сёння, калі ён нават збіраецца сыходзіць, ён мусіць паводзіць сябе так, як паводзіць сябе — як дзеючы прэзідэнт краіны".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме