15:30 10.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка ўзяў на перамовы з Юшчанкам сына Колю з шабляй

Украінскія СМІ пішуць пра падрабязнасці візіту беларускага кіраўніка ва Украіну.
Як піша Gazeta.ua, 6 лістапада Прыкарпацце наведалі кіраўнікі Украіны і Беларусі. Аляксандр Лукашэнка прывёз гуманітарную дапамогу: маскі, супрацьвірусныя прэпараты. Ён прыляцеў з 5‑гадовым Мікалаем.
Раніцай Івана‑Франкоўскі аэрапорт патрулявалі супрацоўнікі Службы бяспекі, кожныя 15 хвілін аб’язджалі тэрыторыю ў радыусе кіламетра. Першым прызямліўся самалёт Юшчанкі.
«Ну як вы тут? Як здароўе? Усе жывыя?» ‑‑ спытаў прэзідэнт Украіны журналістаў. Не дачакаўшыся адказу, сеў за стол. Побач з ім губернатар Нікалай Палійчук, 37 гадоў, і гарадскі старшыня Івана‑Франкоўска Віктар Анушкевічус, 46 гадоў.
«Па ўсіх абласцях Заходняй Украіны ёсць адчуванне, што пік эпідэміі мінуў. Трэба выходзіць з гэтага ажыятажу», ‑‑ кажа Юшчанка. Праз 10 хвілін у залу ўвайшоў Аляксандр Лукашэнка за руку з сынам.
Мікалай крыху саромеўся, сеў каля бацькі, насупраць беларускага сцяжка. Стаў адкручваць яго ад падстаўкі.
«Мы прыбылі, каб засведчыць ‑ мы з вамі, ‑ кажа Юшчанка. ‑ Дзякуй Аляксандру Лукашэнку, які сваім прыездам у Івана‑Франкоўск паказаў: не трэба панікаваць».
«Тата, яшчэ доўга?» ‑‑ гучна спытаў сын Лукашэнкі і пацягнуў яго за рукаў.
Аляксандр Лукашэнка ўсміхнуўся, стаў шаптаць нешта Колі на вуха, дапамагаць укруціць сцяжок. Хлопчык супакоіўся.
«Гэта не чума і не зараза страшная. Гэта вылечныя хваробы. А паніка ‑ самая страшная хвароба, ‑ сказаў Лукашэнка. ‑‑ Я вельмі рады, што вы мяне запрасілі на захад, бо тут я калісьці ў маладосці бываў.
Праз некалькі хвілін пасля брыфінгу Лукашэнку‑малодшага павялі да трапу самалёта. Мікалай быў апрануты ў вязаную шапку, чорную куртку і цёмна‑сінія штонікі. З боку на поясе ў яго была прывязаная цацачная шабля.
На вуліцы хлопчык сарваўся і пабег да самалёта. Яго дагнаў мужчына ў доўгім чорным плашчы. Узяў дзіця за руку, правёў у салон.
Праз паўгадзіны ў самалёт зайшоў Аляксандр Лукашэнка.
Юшчанка перад гэтым перадаў яму вышыванку, пацалаваў на развітанне.
Як нагадваюць ўкраінскія СМІ, па стане на 9 лістапада на Украіне зафіксавалі 65 выпадкаў захворвання на свіны грып.
gazeta.ua
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |