20:30 22.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка возьме ўдзел у праскім саміце
На фота: Лукашэнка прыняў запрашэньне з рук чэскага міністра замежных спраў
Знаходзячыся зь візытам у сталіцы Латвіі — Рызе, міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пацьвердзіў, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка разам зь іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін — удзельніц праграмы “Ўсходняе партнэрства” будзе прысутнічаць на саміце ЭЗ у Празе.
Як перадае агенцтва "France Presse" (AFP), кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі, выступаючы ў Рызе, таксама адзначыў, што ў ягонай краіне “не арыштоўваюць за палітычныя перакананьні”.
“У Беларусі няма палітвязьняў, а ёсьць сябры апазыцыі, якія апынуліся за кратамі выключна ў выніку крымінальных злачынстваў”, — падае словы беларускага міністра замежных спраў AFP.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |