19:01 25.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка пасьля сустрэчы зь Сікорскім выглядаў задаволеным
Беларусь і Польшча ў стане вырашыць любыя праблемы ў дачыненьнях. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які сустрэўся ў Кіеве зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.
“Хачу падкрэсьліць, што паміж Беларусьсю і Польшчай няма ніякіх праблем. Хачу, каб вы сыходзілі з гэтага. Калі ёсьць нейкія непаразуменьні, інакш іх не назавеш, то мы ў стане іх вырашыць”, - цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.
А.Лукашэнка адзначыў, што ў дзьвюх краінаў “цудоўная гісторыя дачыненьняў” і закладзены добры падмурак на будучыню. “У нас шмат добрага ў дачыненьнях, асабліва ў сфэры эканомікі, культуры, па іншых кірунках супрацоўніцтва. І нягледзячы на тое, што Польшча ўваходзіць у Эўразьвяз і мае свае абавязкі, мы не разбурылі ніводзін з кірункаў супрацоўніцтва”, - заявіў кіраўнік Беларусі.
Радаслаў Сікорскі пацьвердзіў намер польскага боку вырашыць усе непаразуменьні ў дачыненьнях Беларусі і Польшчы. Ён мяркуе, што дачыненьні паміж дзьвюма краінамі маглі б быць значна лепшыя. Мольскі міністар паведаміў, што Лукашэнка пагадзіўся на стварэньне экспэртнай групы ў справе польскай меншасьці ў Беларусі.
Карэспандэнт польскага тэлеканалу TVN24, які гаварыў з Лукашэнкам пасьля сустрэчы, сказаў, што “палітык рабіў уражаньне вельмі задаволенага чалавека”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме