14:00 06.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка натхняе на падтрымку мовы
Воляй лёсу давялося назіраць за зборам подпісаў за правядзенне Году роднай мовы, арганізаванага МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Справа адбывалася ў Белаазёрску, што ў Бярозаўскім раёне. Подпісы збіраліся сярод мясцовых прадпрымальнікаў. Большасць паставілася да ідэі сур’ёзна і пазітыўна.
«Самі мы не размаўляем, а вось дзеці мусяць ведаць сваю мову. Можа ў іх атрымаецца», — кажа маладая прадпрымальніца. Думку пра неабходнасць навучання па-беларуску не толькі ў школе, але і ў ВНУ падтрымалі амаль усе падпісанты. Толькі адна гандлярка наадрэз адмовілася паставіць подпіс: «Гэта што — я буду пасля дакументы па-беларуску афармляць? А як дзеці пасля матэматыку будуць вучыць ва ўніверсітэце?»
З размовы з некаторымі падпісантамі стала зразумела, што на іх стаўленне да мовы паўплываў… Лукашэнка. Ну, калі сам Аляксандр Рыгоравіч на перапісе роднай мовай беларускую назваў, то нам і пагатоў трэба падпісацца, кажуць яны.
А вось у Мінску давялося сутыкнуцца з нечаканасцю. Для некаторых мінчукоў прозвішча кіраўніка краіны стала непераадольнай перашкодай. «Ідэя добрая, але не буду я Лукашэнку ні аб чым прасіць!»
Гэта прывяло да цікавай высновы: часам незаангажаваныя ў палітыку грамадзяне, якія ў жыцці не размаўляюць па-беларуску, ахвотней падпісваюцца за Год роднай мовы, чым яе сталыя носьбіты.
А вось што распавяла пра хаду кампаніі старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская. Збор подпісаў адбываецца на сядзібе ТБМ, офісе «Бацькаўшчыны», у часе культурніцкіх мерапрыемстваў. Адпаведныя анкеты раздаюцца ў незалежніцкія арганізацыі і валанцёрам. Акрамя таго, анкету можна спампаваць са старонкі сайту «Бацькаўшчыны», з іншых сайтаў, што размясцілі ў сябе банеры акцыі. Агулам праз Сеціва было спампавана каля 400 бланкаў. «У банэрнай кампаніі, дзе мы замовілі свой банэр з заклікам далучацца да кампаніі, нам паведамілі, што ў нас быў адзін з самых высокіх паказчыкаў эфектыўнасці за апошні час», — кажа Алена Макоўская. Цікавасць да кампаніі вялікая, людзі ставяцца да ідэі пазітыўна. Ініцыятыву падтрымалі рэгіёны, напрыклад, у Віцебску, дзе збор подпісаў ідзе аўтаномна ад цэнтру.
***
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачалі з 14 кастрычніка 2009 года кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы. Гэтая ініцыятыва была агучана на нядаўнім Пятым з’ездзе беларусаў свету і падтрымана Радай Таварыства беларускай мовы. І «Бацькаўшчына», і ТБМ ужо накіравалі звароты да Аляксандра Лукашэнкі з тым, каб адпаведны ўказ быў выдадзены. А цяпер заклікаюць грамадзян Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву.
У падтрымку мовы сёння выступае таксама моладзевая арганізацыя «Малады фронт». У рамках грамадскай кампаніі «За беларускую мову!» «МФ» прэзентаваў адмысловы сайт — mova.mfront.net. Асноўным сродкам рэалізацыі кампаніі, гаворыцца на сайце, з’яўляцца збор подпісаў пад зваротам у дзяржаўныя інстытуты ўлады з патрабаваннямі забяспечыць фактычную роўнасць беларускай мове з расійскай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |