17:15 28.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лукашэнка баіцца расейскіх пратэстаў
Менск занепакоены, што падзеі могуць разгорвацца па прынцыпу даміно.
Лукашэнка таксама баіцца расейскіх пратэстаў, сьцьвярджае „Gazeta Wyborcza”.
Спачатку беларуская тэлевізія „прамаўчала” пратэсты ў Маскве й іншых расейскіх гарадох, а Лукашэнка звычайна ігнараваў гэтую справу. Цяпер тактыка ўладаў у Менску зьмянілася, а тэлеканал АНТ даволі востра заатакаваў удзельнікаў суботніх пратэстаў.
- Па прычыне гучных скандалаў „нязгодныя” ня здолелі зладзіць сход на праспэкце Сахарава ў Маскве. Заяўлялася, што акцыя будзе шматтысячная, а прыйшло на яе некалькі сотняў чалавек, - паведаміла ў нядзелю АНТ. З карэспандэнцыяў журналістаў вынікала, што частка ўдзельнікаў была п’яная, а частка сварылася паміж сабою.
Незалежныя беларускія экспэрты ня маюць сумневаў, што за гэтай мэдыйнай атакай хаваецца страх перад тым, што расейскія пратэсты перакінуцца на Беларусь. Сам Лукашэнка сьцьвердзіў нядаўна, што „калі пратэсты становяцца моднымі - гэта вельмі небясьпечна”.
- Менск занепакоены, што падзеі могуць разгорвацца па прынцыпу даміно, калі падзеньне аднаго рэжыму цягне за сабою іншага. Гэты прынцып нядаўна спрацаваў у арабскім сьвеце, - кажа палітоляг Юры Чавусаў. На яго думку, СМІ хочуць стварыць ненайлепшы імідж пратэстуючых расейцаў, каб ён ня быў прывабным для беларусаў.
Адначасова Менск вельмі пільна сочыць за рухамі Крамля з мэтаю супрацьдзеяньня патэнцыйнай хвалі пратэстаў.
- Расея паводзіць сябе больш дэлікатна ў параўнаньні зь Беларусьсю, дзе з падобнымі пратэстамі распраўляюцца сілавымі мэтадамі. Беларускія ўлады любяць махаць дубінкамі й арыштоўваць людзей, а вось у Крамлі цярпліва, але даволі прадумана вядуць мэдыйную гульню, - тлумачыць палітоляг Андрэй Ляховіч з Цэнтра палітычнай адукацыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме