16:00 28.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Людміла Гразнова: Пачатак дыялогу можа паспрыяць вызваленню палітвязняў
Вяртанне паслоў Еўрасаюза ў Беларусь сведчыць, што канфлікт паміж краінамі Захаду і ўладамі Беларусі перайшоў у фазу прымірэння.
Таму з’яўляюцца шанцы на павелічэнне кантактаў і магчымасць дыялогу Беларусі і дэмакратычных краінаў, - лічыць кіраўнік "Праваабарончага альянсу", сябра АГП Людміла Гразнова. Па яе словах, гэта прынясе пазітыўныя вынікі найперш для краіны:
- Адсутнасць амбасадараў рэзка зніжае статус пасольстваў, рэзка зніжае суверэннасць краіны. Краіна, дзе адсутнічаюць амбасадары - гэта нешта не зусім тое, і верагодна, улады гэта таксама разумеюць. Галоўнае, што Беларусь захавала свае суверэнныя правы, захавала шанцы на суверэнітэт. Бліжэйшыя месяцы і гады рэальна пакажуць, наколькі мы можам лічыцца паўнавартаснай дзяржавай, паколькі зараз бітва з гэтай нагоды будзе абвастрацца.
Людміла Гразнова не выключае, што пачатак дыялогу дэмакратычных краінаў і ўладаў Беларусі, як гэта ўжо было ў 2008 годзе, можа паспрыяць вызваленню палітзняволеных. У іх адносінах улады могуць паступіць так жа, як падчас так званай лібералізацыі. Магчыма тыя, хто зараз у турмах, будуць вызваленыя падчас бліжэйшай амністыі і напярэдадні парламенцкіх выбараў, як і ў 2008 годзе.
www.new.racyja.com
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |