11:45 09.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзьку дагэтуль не паведамілі, што ён ня можа пакідаць Беларусь
Анатоль Лябедзька дагэтуль не атрымаў ніякага афіцыйнага паведамленьня пра тое, што яму забаронены выезд з тэрыторыі Беларусі. Анатоль Лябедзька сказаў «Свабодзе», што ўважліва прачытаў закон аб уезьдзе ў Беларусь і выезьдзе зь яе грамадзянаў Беларусі.
Палітык зьвярнуў ўвагу на артыкул 10 гэтага закону: «Дзяржаўны орган альбо іншая юрыдычная асоба, якія прынялі рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь, не пазьней за адзін дзень з даты прыняцьця рашэньня аб часовым абмежаваньні накіроўвае грамадзяніну адпаведнае паведамленьне».
Зыходзячы з гэтага дакумэнту, Анатоль Лябедзька лічыць, што адносна яго закон парушаны. Ён таксама сказаў, што пакуль не зьвяртаўся ў падразьдзяленьне Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі па месцы свайго жыхарства. Менавіта там, як сказалі памежнікі, ён можа даведацца пра прычыну ягонага затрыманьня на мяжы. Спадар Лябедзька зьбіраецца наведаць Дэпартамэнт адразу пасьля выходных.
7 сакавіка старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ня змог выехаць у Літву. На памежным пункце «Каменны Лог» беларускія памежнікі забаранілі яму перасячэньне дзяржаўнай мяжы. Тлумачэньняў адмовы не далі. Сам Лябедзька лічыць, што трапіў у чорны сьпіс апазыцыянэраў, якім улады забаранілі выяжджаць у краіны Эўразьвязу.
Беларускія ўлады афіцыйна не пацьвярджаюць наяўнасьць такога сьпісу.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |