19:45 25.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька заклікаў беларусаў 25-га сакавіка адарвацца ад канапы
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікае беларусаў 25-га сакавіка адарвацца ад канапы. Ён перакананы: узяць удзел у святочных мерапрыемствах павінны ўсе грамадзяне, якія адчуваюць за сабой маральную адказнасць за сваю краіну.
Асаблівым чынам, на думку Анатоля Лябедзькі, падштурхнуць беларусаў да выхаду на вуліцу мусіць сталае зніжэнне заробкаў, дыпламатычны скандал Лукашэнкі з Захадам, а таксама татальная стомленасць ад дзяржаўнага кантролю, уціску і хлусні.
- Я лічу, што шукаць як пазабаўляць людзей ці канцэртамі, ці выставамі ў сітуацыі, калі ёсць абсалютна рэальная пагроза незалежнасці Беларусі, нельга. Трэба апеляваць да сумлення, а не да страўніка. Менавіта ў гэтай сітуацыі, падчас гэтага свята. Сацыяльныя пратэсты – гэта адно. А тут пара несці адказнасць за самога сябе, - паведаміў лідэр АГП карэспандэнту Радыё Рацыя.
Анатоль Лябедзька заклікае ўдзельнікаў мітынгу на Дзень Волі не звяртаць увагі на магчымыя непаразуменні, якія часам здараюцца паміж асобнымі дэмакратычнымі палітыкамі, а адзінай калонай узяць годны ўдзел у святкаванні нацыянальнага свята.
А 13-й гадзіне па беларускім часе лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваімі паплечнікамі мае намер прыйсці да Акадэміі навук у Мінску, а таксама прыняць удзел у святочным шэсці і мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор. Нагадаем, што акцыя з нагоды Дня Волі дазволена гарадскімі ўладамі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |