19:34 25.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька заявіў хадайніцтва аб адводзе суддзі

Сёння аб 11-й гадзіне ў Валожынскім судзе пачаўся разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.
Нягледзячы на тое, што судовае пасяджэнне адкрытае, міліцыянты два разы спрабавалі не пусціць у судовую залу сына Лябедзькі і старшыню камісіі па прававых пытаннях АГП Антаніну Кавалёву. Аднак яны ўсё ж былі дапушчаныя на судовае пасяджэнне.
На пачатку судовага разбіральніцтва Анатоль Лябедзька заявіў хадайніцтва аб адводзе суддзі, абапіраючыся на рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі і Рады Еўропы аб тым, што ў Беларусі не існуе незалежнай судовай сістэмы, а таксама на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у якой занатаваны прыярытэт міжнароднага заканадаўства над нацыянальным.
Дарэчы, судзіць Анатоля Лябедзьку мусіла тая ж суддзя, што вяла справу ў дачыненні да Саюза палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.
Суддзя назвала хадайніцтва аб яе адводзе не матываваным. Лябедзька заявіў новае хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі справы. Гэта хадайніцтва было задаволена.
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |