14:15 05.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька возьме ўдзел у мітынгу на Пушкінскай плошчы
Расійскія дэмакраты паразы на прэзідэнцкіх выбарах не прызнаюць і рыхтуюцца да масавых пратэстаў ў Маскве сёння вечарам. Нават па афіцыйных дадзеных, у сталіцы Расіі Уладзімір Пуцін не перамог сваіх канкурэнтаў у першым туры.
Апазіцыя ж заяўляе пра масавыя фальсіфікацыі галасоў і намерана арыентавацца толькі на апытанні незалежных экзіт-пулаў, вынікі якіх будуць агучаныя на вечаровай акцыі пратэсту.
З беларускіх палітыкаў удзел у мітынгу на Пушкінскай плошчы возьме старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі АнатольЛябедзька, які з гэтай нагоды адмыслова прыехаў сёння ў Маскву.
- Гэта візіт салідарнасці з тымі, хто за свабодныя і справядлівыя выбары. Гэта актуальна як у Маскве, так і ў Мінску. Ёсць драйв, ёсць адчуванне, што гэта іншая Расія. Тыя апазіцыянеры, з якімі мне ўдалося паразмаўляць, маюць баявы настрой. Людзі настроены на перамены. На тое, што ўчора яшчэ нічога не закончылася. Ад таго, якім актыўным будзе грамадства, такімі будуць і перспектывы ў Расіі.
Дазволены мітынг у Маскве ў рамках кампаніі «За сумленныя выбары» распачнецца а 18-й гадзіне. Заяўленая колькасць яго ўдзельнікаў – 10 тысяч чалавек. Аднак ужо цяпер зразумела, што мітынгуючых будзе нашмат болей.
У гэты ж час каля будынка Цэнтравыбаркаму маюць намер мітынгаваць і прыхільнікі лідара «Іншай Расіі» Эдуарда Лімонава. Гэта акцыя не дазволеная ўладамі. Акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах плануюцца ў панядзелак і ў шэрагу іншых гарадоў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |