18:00 25.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: гэта прымусіць задумацца Лукашэнку, што ён ня Бог
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў рашэньне аргкамітэту Алімпійскіх гульняў у Лёндане, які ня даў акрэдытацыі кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
«Мяне не цікавіць дзе Аляксандар Лукашэнка бавіць свой час — у Лёндане ці ў Жабінцы. Мяне цікавіць больш тое, што тая палітыка, якая рэалізоўваецца ўнутры краіны і за межамі. Вось з гэтым я прынцыпова ня згодны і гэта мяне значна больш цікавіць. Для Лукашэнкі, канечне, тое,што яго не пусьцілі гэта падзея. Для мяне гэта не падзея.А для яго падзея, бо чалавек у рэдкіх такіх абставінах і сытуацыях сутыкаецца з тым,што трэба нечым за нешта несьці адказнасьць. Бо калі ўвесь час, 15 гадоў, рабіць усё,што табе захочацца і не несьці за гэта адказнасьць, гэта прыводзіць да страшэнных вынікаў. Можа гэта сытуацыя хоць на нейкае імгненьне прымусіць падумаць Лукашэнку, а што ён робіць унутры сваёй краіны адносна сваіх грамадзянаў? Гэта тая сытуацыя, якая можа прымусіць задумацца Лукашэнку, што ён ня Бог, што ён звычайны чалавек і за ўсё трэба несьці адказнасьць».
— А чаму кіраўнік Беларусі так імкнуўся патрапіць на Алімпіяду ў Лёндан?
— Праз такі фармат важна было данесьці да людзей, што ўсё нармальна, што няма канфлікту з Эўразьвязам, з эўраатлянтычнай прасторай. Маўляў, усё нармальна, няма праблем, не хвалюйцеся. Няма ніякай там самаізаляцыі. Такую карцінку паказалі б беларускаму гледачу.А цяпер атрымліваецца,што гэтыя праблемы ёсьць і яны істотныя.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |