15:48 11.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: "Улады баяцца тысячы актывістаў, якія б размаўлялі з людзьмі"
Зварот да старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава накіроўваюць ініцыятары стварэння ініцыятыўнай групы, якая збіраецца сабраць 50 тысяч подпісаў за змену выбарчага заканадаўства.
У мінулую пятніцу чыноўнікі дазволілі ім правесці сход на плошчы Бангалор, але на ўзгадненне з шасцю дзяржструктурамі і падпісанне з імі дамоваў заставалася ўсяго некалькі гадзінаў. Сябра ініцыятыўнай групы, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што адбылося "блакаванне грамадзянскай ініцыятывы".
Вось што гаворыць палітык у інтэрв’ю Еўрарадыё:
"Яны не хацелі б, каб у сённяшніх умовах, умовах крызісу, такой эканамічнай і сацыяльнай "стабільнасці", тысяча людзей, дастаткова падрыхтаваных, хадзілі па кватэрах і размаўлялі з людзьмі".
Цяпер апазіцыянеры паспрабуюць сустрэцца ў Міхаілам Паўлавым. Калі ж нічога не атрымаецца, плануецца правесці пікетаванне будынкаў гарадскіх органаў улады. Гэтае пытанне сёння абмяркуе прэзідыум палітрады АДС.
Таксама, як кажа Лябедзька, ініцыятары збору подпісаў разглядаюць магчымасць змяншэння колькасці сяброў групы з 969 да 100 чалавек, што б дазволіла знайсці ў Мінску для сходу памяшканне, "якое кантралюе АДС".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |