19:30 23.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька і Раманчук сустрэліся з журналістамі еўрапейскіх выданняў
Закончылася сустрэча лідэраў палітычных партый з групай журналістаў, якія прадстаўляюць еўрапейскія інтэрнэт і друкаваныя выданні Аўстрыі, Англіі, Чэхіі, Польшчы, Партугаліі, Вугоршчыны, Італіі, Румыніі, Даніі, Грэцыі, Фінляндыі, Латвіі ды Эстоніі.
На сустрэчы прысутнічалі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. У гэтай сустрэчы ўзяў удзел і кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук.
Была запланаваная асобная сустрэча з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты. Але ў сувязі з тым, што ён едзе на сустрэчу ў Наваполацак, Яраслаў Раманчук зрабіў кароткі агляд сваёй перадвыбарнай праграмы «Мільен новых працоўных месцаў для Беларусі” і правеў палітычныя кансультацыі па Малой Канстытуцыі і антыкрызіснай платформе.
“Гэтую сустрэчу, я ахарактарызаваў бы як вельмі актуальную, як сустрэчу па змаганню за грамадскую думку ў Еўропе, - зазначыў у інтэрв’ю нашаму сайту Анатоль Лябедзька. - Для нас вельмі важна перад прэзідэнцкай кампаніяй, каб цікаўнасць да падзей у Беларусі была не толькі сярод палітыкаў, але і сярод звычайных грамадзян. Па-другое, вельмі важна было данесці нашы пасылы, якія датычаць дзейнасці Еўрапейскага Звязу ў Беларусі і неабходнасці супольнай напрацоўкі стратэгіі і плана дзеянняў. Спадзяюся, нам гэта ўдалося”.
Падчас сустрэчы палітыкі таксама спыніліся на расследаванні гучных спраў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі і распавялі прысутным пра тое, якія захады ў гэтым накірунку робіць апазіцыя.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме