12:00 12.11.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Праблема не ў Зайцаве, а ў сістэме, якую стварыў Лукашэнка
10 Ноября 2012, 10.38 | ОГП |
Зняцце з пасады старшыні КДБ Вадзіма Зайцава – заканамерны вынік, – лічыць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Зайцаў быў зняты, па афіцыйнай версіі, у сувязі з апошнімі падзеямі, звязанымі з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Гэта самазабойства, а не выключана, забойства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака і шэраг іншых скандалаў. Па словах Анатоля Лябедзькі, гэта – толькі вяршыня айсбергу.
– Не так проста чалавек сыходзіць з жыцця. У апошні час, КДБ не толькі займаецца палітычным сыскам і вядзе змаганне з апазіцыяй, ён у значнай ступені кантралюе эканоміку і фінансавыя патокі. Я думаю, там трэба глядзець, ёсць шмат цікавага, – заявіў Анатоль Лябедзька Радыё Рацыя.
Па словах Анатоля Лябедзькі, у сістэме кіравання, створанай у Беларусі, існуе яўная дамінанта сілавых структур. "КДБ у апошнія гады стала суперведамствам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі, з карт-бланшам на любыя дзеянні ў адносінах да асобы і ўласнасці. І тады з'яўляюцца велізарная спакуса, каб дзейнічаць, не звяртаючы ўвагі на закон, Канстытуцыю, мараль. У выніку ўзнікаюць праявы, на якія Лукашэнка вымушаны адказваць пастаяннай зменай кіруючых кадраў", - лічыць Анатоль Лябедзька. Да таго ж, калі няма грамадскага, парламенцкага кантролю за дзейнасцю сілавых ведамстваў, там заўсёды ствараецца глеба для парушэнняў закону.
"Адстаўка Зайцава была запраграмаваная, – лічыць Анатоль Лябедзька. – Стварэнне на базе КДБ суперведамства з неабмежаванымі паўнамоцтвамі і карт-бланш на дзеянні або бяздзейнасць - гэта прамы шлях да прававога бязмежжа. Спакуса распараджацца па сваім меркаванні чалавечымі лёсамі і маёмасцю ў такой сітуацыі заўсёды будзе душыць усё астатняе. Праблема не ў Зайцаве, а ў сістэме, якую стварыў, выпесціў Лукашэнка".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме