18:00 12.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Пасля паездкі Мартынава спатрэбяцца дадатковыя перамовы
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю ucpb.org выказаў меркаванне наконт візіта Сяргея Мартынава ў Варшаву.
Па словах Анатоля Лябедзькі, чаканні ад гэтай паездкі не павінны быць завышанымі. “Хутчэй за ўсё Мартынаў проста выконвае функцыю паштальёна. Яму перадалі канверт у Чырвоным доме, ён яго адкрыў, прачытаў, што можна і трэба сказаць, і паехаў у Варшаву. У Варшаве ён выслухае пазіцыю польскага ўрада, зафіксуе яе і як паштальён вернецца назад і даложыць Лукашэнку. Мартынаў не ёсць палітычная фігура. Ён не мае мандата на прыняцце рашэнняў. Адзінае, што можна прагназаваць, што не толькі рыторыка Сікорскага зменіцца, але і змест польскай палітыкі можа рэальна пачаць карэктавацца.
Да гэтага часу Польша і асабіста Сікорскі шмат рабілі каб навесцйі масты з беларускімі ўладныім структурамі і па некаторых пытаннях нават лабіравалі іх інтарэсы ў Брусэлі. Лукашэнка зрабіў тое, што можна было прагназаваць , ён дзейнічае ў тым фармаце, у якім прызвычаіўся. А прызвычаіўся ён толькі атрымоўваць і нічога не даваць узамен. Таму паездка Мартынава не зніме ўсе пытанні і спатрэбяцца, хутчэй за ўсё, нейкія дадатковыя перамовы”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме