19:16 05.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Палітыкі павінны прысутнічаць падчас прысуду Аўтуховічу
6 траўня ў Вярхоўным судзе будзе абвешчаны прысуд па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.
У інтэрв’ю Еўрарадыё беларускія палітыкі заявілі, што збіраюцца абавязкова прысутнічаць на гэтай падзеі. Сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі патлумачыў, чаму ён пойдзе падтрымаць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў:
Рымашэўскі: "У выніку гэтага судовага працэсу ў нас, на жаль, з’явіцца яшчэ адзін палітвязень. Дакладней, ён застаецца, паколькі ён усё ж быў арыштаваны даўно... І калі не рэагаваць ніяк, калі мы не будзем бараніць адзін аднаго, то хто нас абароніць?! Прынамсі, мая пазіцыя такая. І я думаю, па-іншаму тут быць не можа".
Намераныя падтрымаць Аўтуховіча і іншыя палітыкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў, напрыклад, каардынатар "Хартыі’97" Андрэй Саннікаў. А па словах лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, палітыкі проста абавязаныя прысутнічаць на гэтай падзеі:
Лябедзька: "Улічваючы, што прысуд будзе насіць палітычны змест, я лічу, што палітыкі павінны заняць выразную палітычную пазіцыю. У тым ліку і сваёй прысутнасцю падкрэсліць, што справа не ў парвавой сферы, а ў палітычнай".
Нагадаем, што Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Аляксандра Ларына вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту. Былога міліцыянта Міхаіла Казлова - у неданясенні пра гэтую падрыхтоўку.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме