14:00 14.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Палітвязняў трэба бараніць усімі магчымымі сродкамі
Сітуацыя вакол Зміцера Дашкевiча становіцца крытычнай. Яму пагражае новы турэмны тэрмін. Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.
"Прысуд фігурантам справы "19 снежня" несправядлівы і палітычна матываваны, - упэўнены Анатоль Лябедзька. - Прысуд Зміцеру Дашкевічу несправядлівы i палітычна матываваны ўтрайне! Пагроза новай крымінальнай справы супраць моладзевага лідэра мае рэальную перспектыву. Як гэтаму супрацьстаяць?
Трэба гаварыць! Трэба крычаць! Трэба арганізоўваць міжнародны ціск! Трэба пратэставаць! Так не можа быць, каб у 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы здзекаваліся над людзьмі.
Мы даслалі інфармацыю па справе Дашкевіча сваім міжнародным партнёрам. Я асабіста гатовы адгукнуцца на любыя прапановы, бо ведаю, што такое беларуска-савецкая турма”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |