13:15 20.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Мы не раім міжнародным назіральнікам прыязджаць на выбары ў Беларусь (Відэа)
“Я раю ім лепш паспрабаваць сустрэцца са Змітром Дашкевічам, якога трымаюць у вязніцы, або з іншымі палітычнымі вязнямі”, – заявіў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў інтэрв’ю “Белсату”.
“Калі б у нас былі выбары, то візіт меў бы сэнс. У нас ужо каторы год няма выбараў, а ёсць выбарчая кампанія без усялякіх правілаў, – падкрэсліў Анатоль Лябедзька. – Што можна назіраць у Беларусі? Працу Міністэрства гандлю, калі на выбарчых участках танна прадаецца піва ці кава? Можна яшчэ паглядзець, колькі ў нас міліцыянтаў, і даць ацэнку, як працуе Мінкультуры на чале з Латушкам, калі на выбарчыя ўчасткі прыязджаюць з бразготкамі”. Палітык падкрэслівае, што ў цяперашняй сітуацыі ў Беларусі немагчыма пабачыць рэальных выбараў і выбарчай кампаніі.
На думку Анатоля Лябедзькі, улады Беларусі ўжо прызвычаіліся да таго, што міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ пасля кожных выбараў даюць негатыўную ацэнку выбарчаму працэсу, і гэта аніяк не турбуе афіцыйны Менск.
“Патрэбнае яснае пасланне Менску: вы зацікаўленыя ў тым, каб галоўная міжнародная арганізацыя прызнала гэтыя выбары легітымнымі ды дэмакратычнымі? Калі так, то мяняйце заканадаўства, практыку ўжывання права. І тады мы прыедзем і скажам: усё цудоўна, усё супер. Чакаем вас у Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і ў самой АБСЕ”, – дадаў палітык.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |