14:45 30.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Мэта Лукашэнкі – запалохаць людзей
«На наш погляд, гэта спецаперацыя. Яе заказчык ніхто іншы, як Аляксандр Лукашэнка, арганізатар – КДБ, а выканаўцы – шараговыя міліцыянты і суддзі з Оршы», - так расцаніў арышт лідэраў апазіцыі, прысуд і знікненне іх пашпартоў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Пра гэта ён паведаміў журналістам падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў мінскім офісе АГП і была прысвечаная падзеям 27-29 сакавіка ў Оршы.
Нагадаем, у ноч на 28 сакавіка на станцыі “Орша” былі знятыя з цягніка і затрыманыя Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў, якія накіроўваліся ў Маскву, адкуль планавалі вылецець у Брусель для ўдзелу ў сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі.
Пры затрыманні супрацоўнікі мытні заявілі, што ўсе трое падазраюцца ў транспартаванні наркатычных сродкаў. Пазней іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Судовы працэс адбыўся толькі на наступны дзень. Прысуд – штраф у 10 базавых велічынь. Да таго ж палітыкам не вярнулі іх пашпарты.
Адказваючы на пытанне, з якой мэтай была арганізаваная гэтая правакацыя, Анатоль Лябедзька адзначыў:
“Па-першае, Аляксандр Лукашэнка такім чынам спрабуе ўздзейнічаць на Еўрапейскі звяз, на ЗША ды міжнародную супольнасць. Ён шукае інструменты эфектыўнага ўздзеяння ў фармаце шантажу.
Па-другое, відавочны намер унесці раскол унутры апазіцыі, падзяліць яе на нейкую радыкальную частку і больш памяркоўную. Да іх будуць ужывацца розныя інструменты ўздзеяння.
Трэцяя задача, якую, ставіць улада, – запалохаць грамадзян Беларусі, стварыць уражанне татальных рэпрэсій, татальнага кантролю, каб да апазіцыі не далучаліся новыя людзі, і не праяўлялася актыўнасць апазіцыі”.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |