14:45 16.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: "Маім выкраданнем займалася Альфа"
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзка, які таксама прайшоў праз выпрабаванні выкрадання тры гады таму, заклікае далучыцца да акцыі Салідарнасці 16 снежня а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы, каб запатрабаваць ад уладаў спыніць пераслед дэмакратычнай грамадскасці.
Анатоль Лябедзька распавёў Радыё Рацыя пра тое, што так і няма адказу на яго запыт адносна выкрадання:
- Я так і не дабіўся адказу КДБ, хаця ў мяне ёсць інфармацыя, што тады гэтай аперацыяй займаліся падраздзяленні "Альфа". Але я потым махнуў рукой і вось зараз шкадую, бо калі мы не надаем нейкай галоснасці, публічнасці супрацьзаконным дзеянням, то праз некаторы час гэта ўсё ўзнаўляецца, і набывае яшчэ больш шырокія маштабы.
Палітык паведаміў, што будзе ўдзельнічаць у акцыі Салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы:
- Безумоўна я сёння буду на плошчы Кастрычніцкай разам са сваімі калегамі. Для мяне гэта маральны бок таго, што мы робім. Наша прысутнасць, калі-некалі, не дазваляе брутальных паводзінаў з боку сілавікоў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |