15:30 09.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Міжнародныя арганізацыі гатовы гаварыць адным голасам
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што безумоўны пазытыў ад трох рэзалюцый палягае ў тым, што Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня.
Прычым арганізацыі вельмі розныя. ААН усё ж дастаткова рыхлая арганізацыя. І тое, што нават там беларускае пытаньне як адно з прыярытэтных і прызначаны спэцдакладчык — гэта вельмі істотна і важна, і гэта сьведчыць, што беларускае пытаньне ўсё ж разраслося да такіх памераў.
Гэта пацьвярджае, што беларускае пытаньне актуальнае, што тут міжнародныя арганізацыі, не толькі асобныя палітыкі, гатовы гаварыць адным голасам, мець адну пазыцыю, гэта дае пэўную надзею і пэрспэктыву. Міжнародны кантэкст для беларускіх афіцыйных уладаў вельмі дрэнны і тут трэба прыкладаць нейкія рэальныя намаганьні, каб вярнуць стасункі ў нішу больш спакойную і прагматычную для афіцыйнага Менску».
— Ці азначае гэта, што пасьля рэзалюцый могуць быць зноў прымененыя санкцыі?
— «Ніколі не бывае так, што адразу наступаюць санкцыі. Спачатку ёсьць слова аформленае ў рэзалюцыях і зваротах. Але ў любым выпадку ігнараваць гэта нельга. Трэба, як мінімум, фіксаваць, ставіць дыягназ і знаходзіць вырашэньне гэтай праблемы. У любым выпадку прафэсійнае МЗС павінна гэта аналізаваць і даваць прапановы для чырвонага дома».
— Ці пойдзе афіцыйны Менск на вызваленьне палітвязьняў, як гэтага патрабуецца ў рэазлюцыях?
— «Міжнародны кантэкст да гэтага падштурхоўвае. Прагназаваць дзеяньні беларускіх уладаў надзвычай складана, бо тут іншы раз адбываецца заварот мазгоў».
Цягам трох дзён, зь 5-га па 7-га ліпеня, ААН, АБСЭ і Эўрапарлямэнт прынялі рэзалюцыі з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |