19:30 05.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Лідары апазіцыі перакананыя, што пасля выбараў Расія будзе іншай
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зараз знаходзіцца на Пушкінскай плошчы ў Маскве, дзе адбываецца акцыя расійскай апазіцыі.
У жывым эфіры Еўрарадыё ён распавёў пра атмасферу, якая пануе на месцы, дзе знаходзяцца тысячы людзей-прыхільнікаў расійскай апазіцыі. "Настрой у іх рашучы, але не агрэсіўны", — падкрэсліў палітык.
Паводле слоў Анатоля Лябедзькі, сёння ён сустракаўся з шэрагам лідараў расійскай апазіцыі. "Яны перакананыя, што пасля гэтых выбараў Расія будзе іншай", — кажа ён. Апазіцыянеры спадзяюцца, што ў Расіі пачнуцца палітычныя рэформы, а гэта і шанец для Беларусі, адзначыў лідар АГП.
Паводле Лябедзькі, "лозунг за свабодныя і справядлівыя выбары гучыць аднолькава актуальна і ў Расіі, і ў Беларусі".
Нагадаем, арганізатары мітынга на Пушкінскай плошчы заявілі 10 тысяч удзельнікаў, але колькасць людзей, якія прыйдуць на акцыю можа быць значна большай. Намётавага мястэчка на плошчы не будзе, інфармуе Газета.ru.
Нагадаем, Уладзімір Пуцін пасля апрацоўкі 99,99% бюлетэняў набраў 63,6% галасоў выбарцаў, Генадзь Зюганаў — 17,18%, Міхаіл Прохараў — 7,98%, Уладзімір Жырыноўскі — 6,22%, Сяргей Міронаў — 3,86%.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |