15:15 19.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька і Калякін бесперашкодна вярнуліся ў Беларусь
Невыязныя лідар АГП Анатоль Лябедзька і лідар партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, а таксама старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, які пакуль не сутыкаўся з перашкодамі на выезд з краіны, перасяклі польска-беларускую мяжу без асабістага дагляду з боку мытнікаў і памежнікаў.
«Мы знайшлі магчымасць выехаць за межы Беларусі, але назад вырашылі вяртацца напрасткі, праз польска-беларускую мяжу, „Варшаўскі мост“. У нядзелю ўначы мы прайшлі памежныя працэдуры як звычайныя грамадзяне Беларусі. Мытнікі праглядзелі і вярнулі нашы дакумэнты, без вялікіх пытанняў і без асабістага дагляду. Хаця было відаць, што яны ведалі, хто мы такія», — кажа Анатоль Лябедзька.
Каб даведацца, на якой падставе ён унесены ў спіс невыязных, Анатоль Лябедзька сёньня чарговы раз наведаў Аддзел грамадзянства і міграцыі Цэнтральнага раёна. «Мне зноў не пашчасціла, там не працуюць камп’ютары, нейкі вірус другі тыдзень нібыта блакуе гэтую сістэму. Гэтую сітуацыю я магу ахарактарызаваць хіба як палітычную шызафрэнію», — заяўляе лідар АГП.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |