17:15 14.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: «КДБ рыхтуе на выбары псэўдадэмакратаў»
КДБ Беларусі лічыць сваім галоўным прыярытэтам на 2012 год забесьпячэньне бясьпекі і свабоды волевыяўленьня беларускіх грамадзян на маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах і абарону канстытуцыйнага ладу. Пра гэта было заяўлена сёньня на паседжаньні калегіі КДБ з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
З гэтай нагоды старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў «Свабодзе»:
«Гэтым разам трэба падзякаваць КДБ за адкрытасьць і шчырасьць. Пасьля адной з выбарчых кампаніяў тагачасны старшыня КДБ Сухарэнка на адкрыцьці помніка Дзяржынскаму заявіў у тэлекамэру, што гэта мы выйгралі выбары. Ён меў рацыю. У нашай краіне рэальна арганізуе, праводзіць і кантралюе выбары Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. І тое, што гэта адкрыта прызнаюць сёньня беларускія чэкісты, з аднаго боку, трэба прыняць да ведама. А з другога, гэта сьведчыць пра тое, што ўжо няма ніякіх бар’ераў для фальшаваньня і маніпуляцыяў.
Я нядаўна заяўляў, што дэмакратычнай апазыцыі трэба зрабіць усё, каб у Палаце прадстаўнікоў не зьявілася „фракцыя генэрала Зайцава“, то бок псэўдадэмакратаў, якіх туды прывядзе КДБ. Бо зьяўленьне такой фракцыі стане рэальнай пагрозай для непрызнаньня выбарчай кампаніі на міжнароднай арэне».
Радыё Свабода
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |