18:31 07.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: Для Лукашэнкі "Ўсходняе партнэрства" — гэта каса
Год таму, 7 траўня, у Празе адбылася інаўгурацыя новай праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства". Гэта польска-швэдзкая ініцыятыва, якая прадугледжвае "глыбейшую інтэграцыю" 27 краінаў Эўразьвязу зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам. Ці спраўдзіліся спадзяваньні на гэтую праграму?
Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, пазытыўны вынік праграмы "Ўсходняе партнэрства" — у тым, што "чаканьні засталіся, яны не разьвеяліся, а гэта азначае, што праграма запрацуе і будзе эфэктыўнай".
"Праблема ў тым, што кожны па рознаму разумее, што такое "Ўсходняе партнэрства". Улада — па-свойму, апазыцыя і грамадзянская супольнасьць — па-свойму, у эўрапейцаў сваё бачаньне. І ў гэтым, відаць, ёсьць найвялікшая праблема. Для Лукашэнкі "Ўсходняе партнэрства" — гэта каса, у якую, ён думаў, будзе хадзіць хаця б адзін раз у месяц і здымаць ня толькі палітычныя, але і фінансавыя дывідэнды. Ён на гэта глядзіць і гатовы разьвіваць толькі той складнік праграмы, які на выхадзе будзе вось гэтай касай, дзе можна будзе атрымліваць грошы.
Для Брусэлю — гэта інструмэнт уцягваньня пэўных тэрыторый у сфэру свайго палітычнага, эканамічнага ўплыву, каб зрабіць іх тэрыторыямі, дзе ня ўзьнікне праблемаў, ад якіх будзе балець галава ў брусэльскіх чыноўнікаў і палітыкаў.
А для апазыцыі важна знайсьці магчымасьць, інструмэнты, каб уплываць на зьмену сытуацыі ў Беларусі.
Кожны з бакоў сядзіць на сваёй дзялянцы і зыходзіць з гэтага. Канечне, вынікі можна адчуць толькі тады, калі ў гэтых трох суб’ектаў будзе аднолькавае ўспрыняцьце "Ўсходняга партнэрства" і ўсе яны будуць працаваць на яго рэалізацыю. Пакуль гэтага няма".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
4 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |