14:45 05.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лябедзька: 2010 - год яднання апазіцыі
2010 год павінен прайсці пад знакам аб’яднання беларускай апазіцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Такое меркаванне выказаў падчас прэсавай канферэнцыі ў Менску лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Як распавёў Анатоль Лябедзька, Аб’яднаная грамадзянская партыя мае намер правесці сёлета пяць значных грамадскіх кампаніяў. Галоўная з іх – удзел у мясцовых выбарах:
- Мы прааналізавалі нашы сілы. У нармальнай сітуацыі мы павінны былі б вылучаць тысячу кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Гэта наш патэнцыял. А рэаліі такія, што будзе чалавек 150—300. Матывацыя ў людзей вельмі невялікая. За 15 гадоў Ярмошына і Лукашэнка зрабілі ўсё, каб знішчыць матывацыю ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях.
Паводле Анатоля Лябедзькі, да кампаніі мясцовых выбараў будуць дапасаваныя і “кропкавыя праймэрыз”. Палітык упэўнены, што вылучэнне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта праз гэтую працэдуру дазволіць апазіцыі мець на выбарах 2011 года найбольш моцную кандыдатуру.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме