15:31 22.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лидеры ОДС подводят итоги года (продолжение)
udf.by провел онлайн-конференцию с лидерами ОДС. На вопросы ответили политики Анатолий Левкович, Мечислав Гриб, Анатолий Лебедько, Сергей Калякин, Винцук Вячорка.
Пытанне да ўсіх. Што АДС зрабіла для беларусаў (для людзей) у мінулым годзе? Чаму можна пачуць толькі гучныя словы з трыбун і нельга пабачыць ніякіх рэальных дзеянняў?
Лябедзька: Рабілі, што змаглі. І задаць пытанне трэба найперш сабе: што я зрабіў. Але ж усю крытыку мы прымаем.
Як вы ацэньваеце сённяшнюю сітуацыю з незалежнымі СМІ ў Беларусі?
Вячорка: Падрыхтаванае заканадаўчае рэгуляванне інтэрнэт-прасторы, міністрам інфармацыі прызначаны Праляскоўскі. Дзяржава рыхтуецца да прэзідэнцкага выкліку. І яна паказвае гэтам, што баіцца.
Калякин: Крайне плохое состояние независимых печатных СМИ. А надо просто соблюдать действующую Конституцию: дать равные условия государственным и негосударственным СМИ. И прекратить административное давление. Есть опасность, что Пролесковский еще больше будет закручивать гайки. Улучшений от власти нам ожидать нельзя.
Лябедзька: Я распаўсюджваў "Новы час", "Народную волю", "Свободные новости" ў 2009. І спадзяюся, што ў 2010 у мяне будзе такая магчымасць. Чым меньш свабоды для СМІ, тым меньше магчымасцей для нас. у нас была добрая супраца са СМІ ў гэтым годзе. 350 000 экземпляраў газет выйшлі. Можна падпісвацца на газеты, ёсць і канал Белсат.
Грыб: Наогул незалежных СМІ няма. Адны залежаць ад улады, другія - ад грошай. Я за роўныя умовы для СМІ. А сёння яны вымушаны мець шмат розных цэнзур. І там ужо няма чаго чытаць, усё выхалашчана, бо яны баяцца судоў. Улада, разумеючы, значнасць СМІ, не пойдзе на іх вызваленне.
Ляўковіч: Сітуацыя са СМІ абазначана. У наступным годзе яна будзе ўскладняцца. Гэта будзе няпросты год. І крызіс, і выбары. Наперадзе няпростыя кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы і прэзідэнцкая. Год будзе няпросты для ўлады і напружаны для апазіцыі.
Якія асабістыя мэты вы ставіце на наступны год?
Грыб: Будзе складаны год. Вядлікага аптымізму няма. Але хацелася б прымаць больш актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны.
Лябедзька: Абагнаць Лукашэнку, з’ехаўшы з гары. АДС магла б выставіць каманду. Хто выйграе, той і прапаноўвае правілы для выбарчай кампаніі. Калі сур’ёзна, то хацеў бы, каб адсоткаў 80 людзей ведалі нашу антыкрызісную платформу, ёй давяралі.
Калякин: Надо амбициозные цели ставить. Быть живым, здоровым, по возможности, на свободе. Продолжать политическую деятельность.
Вячорка: Буду рабіць усё для таго, каб у 2010 годзе расчараванні змяніліся святлом у канцы тунэля.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |