13:45 04.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лекар: Прымусовае кармленне – працяг мучэнняў Сяргея Каваленкі
Лекар Сяргей Мальчык упэўнены, што ва ўмовах турэмнага шпіталю немагчыма бяспечна вывесці чалавека з працяглай галадоўкі, тым больш з дапамогаю прымусовага кармлення.
«Сам працэс прымусовага кармлення – гэта звычайны зонд, які ўстаўляецца праз рот у страўнік, і з дапамогаю шпрыца ці праз лейку туды напампоўваюць вадкую сумесь. Хутчэй за ўсё гэтак усё і адбываецца», – гаворыць Сяргей Мальчык.
Сяргея Каваленку цяпер трымаюць у псіхіятрычным аддзяленні на тэрыторыі папраўчай калоніі «Віцьба-3». 2 красавіка стала вядома, што яго прымусова кормяць праз зонд. Паводле жонкі апазіцыянера, прымусовае кармленне пачалося 1 красавіка. Да шасці разоў на дзень Каваленку ўліваюць дзіцячую малочную сумесь «Беллакт», а таксама працягваюць ставіць кропельніцы з глюкозаю, амінакіслотамі ды вітамінамі. Падчас галадоўкі актывіст апазіцыі, які раней важыў каля 83 кг, страціў амаль палову сваёй вагі.
«Я не ведаю, наколькі Сяргей супраціўляецца гэтаму прымусоваму кармленню, але для таго каб пацыент не мог ежу, якую яму ўвялі, выкінуць назад, звычайна прымяняецца фіксацыя, таму я думаю, што Сяргей зафіксаваны на ложку, каб пэўны час, напрыклад, цягам гадзіны, гэтая ежа магла страўлівацца, – гаворыць Сяргей Мальчык. – Гэтае кармленне працягвае ягоную агонію, але не можа прывесці да нармалізацыі ягонага стану. Гэта працяг мучэнняў Сяргея».
Паводле Сяргея Марчыка, для паспяховага выхаду з галадоўкі пацыенту патрэбны дасканалы медычны нагляд. «Калі пасля пэўнага часу Сяргея зноў перавядуць у турму, нават калі ён спыніць галадоўку, скончыцца гэта вельмі кепска, бо пры такой працяглай галадоўцы выходзіць з такога цяжкага стану можна толькі пад сталым кантролем стану здароўя, пад кантролем за біяхіміяй крыві, паказнікамі сэрцава-судзіннай дзейнасці. Ва ўмовах турмы гэта немагчыма зрабіць», – дадаў лекар.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |