19:30 19.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лех Валенса гатовы стаць пасрэднікам у канфлікце Саюзаў палякаў у Беларусі
Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, у інтэрв’ю Радыё Рацыя, пацвердзіў сваю, выказаную раней, гатовасць стаць пасярэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюзу Палякаў у Беларусі.
Ён лічыць, што неабходна правесці перамовы з двумя існуючымі Саюзамі і з прадстаўнікамі улады. Сам Лех Валенса да перамоваў гатовы, калі яго запросяць стаць такім пасярэднікам.
- Кожная краіна ў Еўрасаюзе клапоціцца пра нацыянальныя меншасці, якія жывуць на яе тэрыторыі. Гэта відавочна і зразумела. Калі мяне запросяць, дык сустрэнуся з аднім Саюзам палякаў, з другім, з рэгіянальнымі ўладамі - і паразмаўляем. Паглядзім, што можна зрабіць. Трэба знайдзі згоду, бо згода будуе. Чакаю на запрашэнне.
Лех Валенса дадаў, што цікавіцца падзеямі у Беларусі, і яму аднолькава важнае становішча польскай меншасці, як і беларускай дэмакратычнай апазіцыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |