22:30 05.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Леанід Заіка: Імпартазамяшчэнне – шызоідная ідэя (Відэа)
Эканаміст пракаментаваў дакумент з пералікам тавараў імпартазамяшчэння ў 2012 г. Беларускія прадпрыемствы і гарвыканкамы асвояць вытворчасць ажно 80 пазіцыяў сацыяльна значных тавараў.
Сярод іх побытавая тэхніка, касметыка, граблі, кардонавыя скрынкі, шакаладныя яйкі ды нават дзіцячыя і жаночыя падпаскі.
“Такая ідэя можа прыйсці толькі ў галаву чыноўніку, якому няма чаго рабіць. Усё гэта не ёсць важным для краіны. Дастаткова ўзяць леташнюю статыстыку, з якой вынікае, што мы набылі цукру ў Бразіліі на $ 340 млн. Навошта? Калі мы самі за гэтыя грошы маглі б спакойна забяспечыць сябе цукрам”, – кажа спадар Заіка.
А калі згадаць легендарны ўжо закуп нафты ў Венесуэле і Азербайджане, то толькі да восені мінулага года з беларускага бюджэту на гэты праект пайшло $ 1,5 млрд. Наўрад ці ўся праграма імпартазамяшчэння за 2012 г. зможа кампенсаваць хоць частку гэтых грошай.
“Замест таго, каб гэтаю лухтою займацца, трэба стымуляваць экспарт. І грошы накіроўваць на павелічэнне экспарту. А нашым чыноўнікам, відаць, незразумела, што калі кожная краіна будзе займацца імпартазамяшчэннем, то міжнародны гандаль спыніцца. І ўся міжнародная гандлёвая супраца сыдзе да нуля, калі кіравацца беларускім варыянтам, які ўвогуле ёсць анамальным. Трэба адзначыць, што ў спісе імпартазамяшчальных тавараў ёсць і граблі... Вось гэта трэба было б замясціць – граблі. Бо на гэтыя граблі ўвесь час наступае кіраўніцтва Беларусі”, – зазначыў эканаміст.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |