12:15 01.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Леанід Заіка: Давядзецца эканоміць, але гэта пазітыўны сцэнар (Відэа)
На 5 % падскочыла ўгару інфляцыя ў першым квартале года, з іх 1,5 % – у сакавіку. Беларусь ужо каторы месяц застаецца безумоўным лідарам (паводле росту коштаў) сярод краінаў-суседак, саюзнага Казахстану ды краінаў Старога свету.
Урад паставіў задачу не перакрочыць сёлета 22-адсоткавай рысы інфляцыі, хоць прызнае: нават гадавы паказнік 10 % – трагічны.
Эканаміст Леанід Заіка тлумачыць, што 1,5 % – адносна невысокі паказнік. Яго дасягнулі ў выніку падзення пакупніцкай здольнасці насельніцтва, з аднаго боку, і штучнага стрымлівання росту коштаў на сацыяльна значныя тавары ды паслугі – з другога. Пасля першага кварталу яны пойдуць у рост, каб зраўняцца з узроўнем, якога не паспелі дасягнуць летась.
Ці справіцца ўрад з уласным прагнозам 19–20 % за год? З другога кварталу інфляцыя можа вырасці, бо павялічылася базавая велічыня, прыбавілі заробкі, плануецца павелічэнне пенсіяў. «Я сказаў бы, што 20 % – гэта вельмі аптымістычны сцэнар, тым больш, што мы не ведаем, што будзе адбывацца з беларускім рублём», – разважае эксперт.
Каб абараніць свой гаманец, эканаміст раіць спажываць меней мяса і рыбы, садавіну і гародніну вырошчваць у гародах, а таксама рабіць пакупкі не на малых рынках, а ў буйных гіпермаркетах, дзе часта бываюць распродажы.
Адносна высокіх адсоткавых ставак па ўкладах у беларускіх рублях Леанід Заіка зазначае, што на сёння гэта самая прыбытковая грашовая адзінка. Аднак ужо ў траўні–чэрвені раіць вяртацца да зберажэнняў у валюце.
У пераходзе ж да эканоміі эксперт бачыць хутчэй пазітыўны момант: «У 2010 годзе беларусы ашчаджалі меней за 5 % ад месячнага прыбытку. Калі гэты паказнік ніжэйшы за 10 %, краіна не мае шанцаў на інвестыцыйныя праекты». Ашчаджанне, паводле суразмоўцы, – больш здаровы сцэнар развіцця эканомікі, чымся спажыванне.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |