15:00 16.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Леў Марголін: Выконваць абавязак усё роўна прыйдзецца
Сёння са спасылкай на размову старшыні "Газпрома" Аляксея Мілера і прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што расійскі бок вылучае Беларусі пяць дзён на тое, каб пагасіць запазычанасць за газ. Падчас размовы Мядзведзеў падкрэсліў: "Калі гэта зроблена не будзе, то прыйдзецца ўжыць строгія захады”. Наколькі сур’ёзныя гэтыя "строгія захады"?
Па каментар да падзеі мы звярнуліся да намесніка старшыні АГП, эканаміста Льва Марголіна.
– Прэса падае словы Мядзведзева менавіта як ультыматум. Як вы расцэньваеце гэты заклік вярнуць пазыку і пагрозы прымяніць санкцыі?
– Я не лічу, што гэта ўльтыматум, бо нашаму прэзідэнту ўжо некалькі разоў намякалі, што трэба выконваць умовы кантракту, які самі ж падпісвалі. Спачатку гэта рабіў Мілер, потым віцэ-прэм’ер Расіі Сечын. Але ў Беларусі рабілі выгляд, што нічога не чуюць і не разумеюць. Менавіта таму расіянам прыйшлося, скажам так, прыцягваць больш цяжкую артылерыю.
Дамовы трэба выконваць. І я не бачу ў гэтым вялікага страху, бо, калі нашы золатавалютныя рэзервы складаюць пяць з паловай мільярдаў, то дзвесце мільёнаў, якія запазычылі, нам па сілах заплаціць. Тым больш, што плаціць не дзяржава, а плацяць наперш спажыўцы. Наколькі я ведаю, спажыўцы выконваюць свае абавязкі вельмі дакладна. Чаму гэта не робіць “Белтрансгаз” – невядома.
– Чаго можна чакаць, калі ў адзначаны тэрмін пазыка ўсё ж не будзе вернутая?
– Тое, што будзе ў гэтым выпадку, мы ўжо не аднойчы праходзілі. Пачнуць памяншаць падачу газа ў Беларусь. І гэта найбольш небяспечна, бо зараз у Расіі нармальныя стасункі з Украінай. Нават калі прыйдзецца на тыдзень другі перакрыць газаправод "Ямал-Еўропа", яны змогуць кампенсаваць гэта пастаўкамі праз Украіну. Калі трэба, могуць задзейнічаць і галоўнага санітарнага ўрача Расіі Анішчаку, які знойдзе яшчэ якія-небудзь хібы ў нашай прадукцыі, вырабах сельскай гаспадаркі. Выконваць абавязак усё роўна прыйдзецца.
– Наколькі верагодны неплацёж беларускага боку ў акрэслены перыяд?
– Думаю, гэта верагодна. Бо ў нас з любой справы любяць рабіць палітыку. Так ўжо было 2-3 гады таму, калі ў падобнай сітуацыі Лукашэнка казаў, што мы ўсе пойдзем у зямлянкі, але разлічымся з імі, калі яны такія сквапныя. Гэтым разам таксама могуць давесці сітуацыю да такой вастрыні і потым усё ж такі заплаціць, бо нічога іншага не застаецца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
31 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |