19:30 29.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Леў Марголін: Асноўныя абрысы стратэгіі перамогі ўжо гатовыя

Сёння адбылося пасяджэнне Прэзідыума Аб’яднаных дэмакратычных сіл. На ім  разглядалася пытанне далейшай распрацоўкі стратэгіі перамогі.

Па выніках абмеркавання прысутныя пагадзіліся, што асноўныя абрысы стратэгіі ўжо гатовыя. Па словах намесніка старшыні АГП Льва Марголіна, пасля некалькіх дзён, неабходных на дапрацоўку стратэгіі, яна будзе прадстаўлена больш шырокай дэмакратычнай грамадскасці, перш за ўсё кандыдатам у прэзідэнты, кіраўнікам палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

“Мы не збіраемся рабіць вялікую працоўную групу, якая потым будзе дапрацоўваць стратэгію, - паведаміў нам Леў Марголін, -  хаця некаторыя змены, дапаўненні, карэктыроўкі магчымыя. А потым ад імя Аб’яднаных дэмакратычных сіл мы  прапануем усім кандыдатам, грамадскім і палітычным арганізацыям далучыцца да стратэгіі і разам ісці да перамогі”.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме