14:00 16.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лідэры апазіцыі патрабуюць правядзення расследавання па фактах палітычных знікненняў у Беларусі
Толькі што закончылася прэсавая канферэнцыя ў якой прынялі ўдзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Прэсавая канферэнцыя была прысвечана пытанню скрадзеных і забітых беларускіх лідэраў апазіцыі і журналіста Завадскага. Нагодай стаў фільм НТВ “Хросны Бацька”, які па-новаму падняў хвалю цікавасці да гэтай праблемы.
Падчас прэс-канферэнцыі лідэр АГП Анатоль Лябедзька праінфармаваў прысутных, што рыхтуецца зварот у Еўрапейскі Парламент на прадмет правядзення адмысловых слуханняў па праблеме выкрадання і забойства людзей у Беларусі. Ён таксама нагадаў, што Аб’яднанай грамадзянскай партыяй быў накіраваны зварот у пракуратуру, каб яна ўзбудзіла крымінальную справу па факту фільма і, альбо прыцягнула адказных за выкраданні і забойствы, альбо (ў адносінах да аўтараў гэтага фільма) - за хлусню.
Андрэй Саннікаў распавёў, што рыхтуецца зварот па гэтаму пытанню ў Раду Бяспекі ААН. Віктар Івашкевіч давёў інфармацыю, што сёння ў Мінгарвыканкам падаецца заяўка аб правядзенні 16 жніўня вулічнай акцыі, галоўны лозунг якой - патрабаванне расследавання гэтых злачынстваў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме