13:15 07.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лідэры "Маладога Фронту" і "Маладой Беларусі" падчас з'езду "Маладых Дэмакратаў" сустрэліся з Радаславам Сікорскім
6 студзеня 2010 году дэлегацыя беларускіх моладзевых арганізацый прынялі ўдзел у рэспубліканскім з’ездзе “Маладых Дэмакратаў” (моладзевае крыло “Грамадзянскай платформы”). На з’езд сабраліся больш за 200 маладых дэлегатаў са ўсей Польшчы.
Ад беларускага боку на з’езд былі запрошаныя кіраўнікі “Маладога Фронту”, “Маладой Беларусі”, “Маладых дэмакратаў” і “Моладзі БНФ”.
Выступ ад імя беларускай дэлегацыі мелі кіраўнік міжнароднага аддзелу “Маладога Фронту” Валеры Мацкевіч і лідар ММГА “Маладая Беларусь” Зміцер Каспяровіч.
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі мелі гонар выступаць перад 200 дэлегатамі з’езду і такімі паважанымі гасцямі з’езду, як старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк, спікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, міністр аховы здароўя Эва Копач, кіраўнік міністэрства юстыцыі Кшыштаф Квяткоўскі і міністр інфраструктуры Цэзары Грабарчык.
Валеры Мацкевіч падзякаваў “Маладых дэмакратаў” за дапамогу Беларусі, якая асабліва важная напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. “Малады Фронт і Маладыя дэмакраты з’яўляюцца партнерамі па сяброўству ў “Моладзі Еўрапейскай народнай партыі”, і мы вельмі ўдзячны, что “МД” асаблівую ўвагу надаюць беларускаму пытанню.
У той жа час “Малады Фронт” таксама ўважліва назірае за “польскім пытаннем” у Беларусі і глыбока абураны апошнімі дзеяннямі беларускіх уладаў у дачынэнні да Звязу Палякаў у Беларусі. Днямі я браў удзел у сесіі “Еўрапейскіх дэмакратычных студэнтаў”, дзе па нашай ініцыятыве была прынятая заява па сітуацыі са Звязам Палякаў у Беларусі.
Я веру, што дзякуючы нашай агульнае працы на пабудову дэмакратыі, мы станем партнерамі не толькі па сяброўству ў арганізацыях, але і паўнавартаснымі партнерамі па сяброўству ў Еўрапейскім Звязе” – заявіў Валеры Мацкевіч.
Зміцер Каспяровіч выступаў перад дэлегатамі па-польску. Каспяровіч распавеў дэлегатам і гасцям з’езду пра сітуацыю ў Беларусі. “Па-першае, я яшчэ раз хачу падзякаваць “Маладых Дэмакратаў” за іх беларускую ініцыятыву – стварэнне “Дэмакратычнага Інстытуту”. У нашай складанай сітуацыі гэта дапаможа і з’яднаць беларускія моладзевыя арганізацыі, і, упэўнены, наблізіць вынік, да якога мы даўно імкнемся – перамога дэмакратыі ў Беларусі. Мушу нагадаць, што Беларусь есць і застаецца апошняй дыктатурай Еўропы. Беларусь гэта адзіная краіна ў Еўропе, дзе есць палітычныя зняволеныя. Беларусь гэта краіна, дзе прыцясняюцца нацыянальныя меншасці. Беларусь гэта краіна, дзе забаронены гістарычны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, дзе забароненыя мітынгі.
Але Беларусь гэта краіна, дзе жывуць беларусы! І мы не аддадзім дыктатарскаму рэжыму наш сцяг і нашу свабоду! Дыктатарскі рэжым вызнае толькі сілу – і мы адкажам ім сілай!
Напрыканцы сваей прамовы хачу пажадаць усім “Маладым Дэмакратам” быць дэмакратамі ня толькі ў палітыцы, але ў сэрцы і душы!” – сказаў Зміцер Каспяровіч.
Неабходна адзначыць, што беларускіх выступоўцаў дэлегаты і госці з’езду віталі стоячы.
Напрыканцы з’езду адбыліся дэбаты паміж двума асноўнымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы ад “Грамадзянскае платформы” – Радаславам Сікорскім і Браніславам Камароўскім. Было вырашана, што канчаткова кандыдат у прэзідэнты ад “Грамадзянскае Платформы” будзе вызначаны 27 сакавіка.
Па сканчэнні дэбатаў прайшла працоўная сустрэча паміж Радаславам Сікорскім і прадстаўнікамі беларускае апазіцыі Валеры Мацкевічам і Зміцерам Каспяровічам. На сустрэчы былі абмеркаваныя перспектывы “Дэмакратычнага Інстытута”, і Радаслаў Сікорскі павітаў ідэю стварэння інстытуту.
Па словах Радаслава Сікорскага, беларускае пытанне есць вельмі важным для польскага ўраду, і стварэнне Дэмакратычнага Інстытуту дазволіць шчыльней супрацоўнічаць беларускаму і польскаму бакам і хутчэй дасягнуць перамогі дэмакратыі ў Беларусі.
Прэсавая служба
Руху “Маладая Беларусь”
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме