15:30 25.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лідары АГП наведаюць Астравец
У гадавіну чарнобыльскай катастрофы палітыкі сустрэнуцца з жыхарамі рэгіёну, дзе мае паўстаць новая беларуская АЭС.
Размова з мясцовымі пойдзе пра экалагічныя і сацыяльныя праблемы рэгіёну, а таксама ўрон, які можа быць нанесены гораду будаўніцтвам АЭС. Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, ніякіх заявак на сваю акцыю актывісты не падавалі, бо лічаць абмеркаванне праблем экалогіі неад’емным правам кожнага грамадзяніна.
- Мы не падавалі заявак, таму што лічым, што для таго, каб прыехаць у Астравец і сустрэцца з жыхарамі горада, не патрэбен спецыяльны дазвол. Таму прыедзем і сустрэнемся з людзьмі. Будзе і спецыяльна падрыхтаваная сустрэча з актывістамі, якія выступаюць супраць будаўніцтва АЭС. Таксама пройдзем па горадзе, раздаючы інфармацыю, і паразмаўляем з людзьмі, каб насамрэч ведаць, як самі жыхары Астраўца адносяцца да будаўніцтва ў іх рэгіёне АЭС.
Будаўніцтва АЭС на Астравеччыне, паводле планаў беларускага урада, павінна распачацца летам бягучага года. Будаваць станцыю будуць за кошт расейскага крэдыту. Разам з тым шматлікія экалагічныя арганізацыі рашуча выступаюць супраць пабудовы АЭС.
Паводле эколагаў, беларускія ўлады не правялі належнага абмеркавання праекту станцыі з мясцовымі жыхарамі і шырокай грамадскасцю.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |