14:30 22.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ліцэнзія на працяг рэпрэсій
ЕC мае беспрэцэдэнтныя рычагі ўздзеяння на Беларусь менавіта цяпер, калі Лукашэнка падае прыкметы ваганняў і нявызначанасці. Піша Віталь Сіліцкі.
Калі беларускія ўлады пачалі пяць гадоў таму наступ супраць Саюза палякаў Беларусі, гэта аказалася прэлюдыяй да татальнай кампаніі палітычных рэпрэсій, што завяршылася выбарчым фарсам ў сакавіку 2006 года. Пачынаючы са студзеня гэтага года, беларускія ўлады зноў «ўзяліся» за апазіцыйна настроеных этнічных палякаў, выкарыстоўваючы аналагічныя метады — арышты лідэраў, затрыманне прыхільнікаў, разгон мітынгаў і канфіскацыю маёмасці.
Ці з’яўляецца гэты новы наступ на беларуска-польскім фронце прыкметай таго, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пайшоў на згортванне лібералізацыі, распачатай у 2008 годзе, калі ён вызваліў усіх палітычных зняволеных? Яго намеры пакуль неясны, але гэтая кампанія, несумненна, адлюстроўвае імкненне кантраляваць групы нелаяльных, дэмакратычна настроеных грамадзянаў.
Беларускія палякі добра інтэграваныя ў беларускае грамадства, але яны адрозніваюцца ад большасці насельніцтва ў дачыненні да адной з ключавых характарыстык: іх палітычная культура больш вестэрнізаваная.
Аднак, рэпрэсіўныя меры супраць палякаў непазбежна набываюць міжнародны характар. У 2005—2006 гг., Лукашэнка правакуе Польшчу ў мэтах прадухілення спробаў новай пасрэдніцкай місіі Варшавы, як гэта было ва Украіне, Польшчы, калі тагачасны прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі змог дамовіцца аб мірным заканчэнні памаранчавай рэвалюцыі. На гэты раз, аднак, склалася зусім новая сітуацыя. Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў палітычным дыялогу з Еўразвязам і праграме Ўсходняга Партнёрства. Мінск таксама мае патрэбу ў ЕС: Беларусь запрасіла фінансавай дапамогі з боку ЕС у дадатак да праграмаў Міжнароднага валютнага фонду. Дык чаму ж Лукашэнка робіць тое, што раздражняе Польшчу і пагражае адносінам Беларусі з ЕС?
У выпадку з Польшчай логіка простая. Цяперашні ўрад у Польшчы — актыўны прыхільнік дыялогу з Беларуссю. Новая атака на Саюз Палякаў азначае сабой паразу польскай дыпламатыі, перш за ўсё кіруючай «Грамадзянскай платформы» (PO) і асабіста яе старшыні, міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, які імкнецца стаць наступным прэзідэнтам Польшчы. Гэтую паразу спаўна выкарыстаюць праціўнікі ГП восенню або зімой, калі прэзідэнт Лех Качыньскі, адзін з лідэраў апазыцыйнай партыі Закон і справядлівасьць «(ПіС) і крытык дыялогу з Мінскам, будзе балатавацца на другі тэрмін.
Магчыма, беларускае кіраўніцтва такім чынам вырашыла пагуляць на польскай палітычнай сцэне. Але гэта не азначае, што яно імкнецца скончыць дыялог з ЕС.
Пошук кампрамісаў
Практычна ўвесь час, пакуль меў месца дыпламатычны скандал з Польшчай, Лукашэнка знаходзіўся недзе ў Швейцарыі (на адпачынку, або, па некаторых чутках, на лячэнні). З часу свайго вяртання ў канцы лютага, ён каментаваў скандал толькі эпізадычна і ў незвычайна спакойнай для сябе манеры. Больш за тое, Лукашэнка сустрэўся з Сікорскім на інаўгурацыі Віктара Януковіча 25 лютага і дамовіўся аб стварэнні двухбаковай групы для пошуку кампрамісных рашэнняў.
Гатоўнасць Лукашэнкі паказаць хаця б бачнасць кампрамісу сьведчыць або аб тым, што ён не мае прамога дачынення да нападу на Саюз Палякаў, які хутчэй распачаты кансэрватыўнымі элементамі ў яго асяродку без прамой санкцыі прэзідэнта (што малаверагодна, але не немагчыма), альбо што гульня Лукашэнкі супраць ЕС пайшла зусім не так, як планавалася. Аднак, што гэта быў за план?
Лукашэнка, безумоўна, не імкнецца раздражняць ЕС настолькі, каб вярнуць Беларусь назад у ізаляцыю. Аднак ён не змяніў сваёй пазіцыі наконт таго, што дыялог з ЕЗ не накладвае на яго ніякіх абавязацельстваў. Такім чынам, атака на Саюз палякаў магла быць тэстам перад прэзідэнцкімі выбарамі 2011 года, як далёка ён можа пайсці ў парушэнне палітычных патрабаванняў ЕС без таго, каб Еўразьвяз хоць неяк на гэта адрэагаваў.
Лукашэнка чакае, што Еўрапейскі саюз ізноў заблытаецца ў складанай працэдуры прыняцця рашэнняў і не зможа прыйсці да супольнай думкі наконт адказу на рэпрэсіўныя дзеянні Мінска, — і ў гэтым выпадку па змоўчванні возьме верх пазіцыя, што дыялог павінен працягвацца без папярэдніх умоў у адрас Беларусі.
У мінулым ідэальным спосабам дабіцца такога стану было правакаванне Варшавы на тое, каб яна пачала заклікаць да жорсткіх санкцыяў у дачыненьні да Менску. Радыкальныя заявы Леха Качыньскага, яго брата-блізнюка Яраслава і партыі «Права і Справядлівасць» выклікалі раздражненне на захадзе ЕС.
Гэтая партыя, здаецца, не гуляе ў 2010 годзе. Польшча здолела вярнуць давер і павагу на еўрапейскай арэне пад кіраўніцтвам новага ўрада. Акрамя таго, ёсць прыкметы таго, што ЕС можа-такі дасягнуць адзінай пазіцыі — што характэрна, першай краінай ЕС, якая выказала поўную салідарнасць з пазіцыяй Варшавы, была Францыя, тыповы прадстаўнік «старой» Еўропы.
Незвычайнае супрацоўніцтва
Разуменне таго, што «старую» і «новую» Еўропу на гэты раз можна і не раскалоць, адлюстроўваецца ў паводзінах беларускіх уладаў.
Лукашэнка, напрыклад, устрымаўся ад персанальных атак на Польшчу, а беларускія ўлады ўвогуле ў апошні час распачалі шэраг крокаў для ўмацавання даверу суседзяў — краін ЕЗ. Так, па просьбе літоўскіх пракурораў, беларускія ўлады дапыталі генерала Валерыя Усхопчыка — камандзіра савецкага гарнізона ў Вільні — пра яго ролю ў масавых забойствах у студзені 1991 года падчас спробы Масквы пакласці канец самаабвешчанай незалежнасці Літвы.
Такія нетыповыя дзеянні сведчаць, што Менску патрэбныя сябры ў ЕЗ. І гэта не дзіўна, паколькі фінансавая дапамога з ЕЗ у Беларусі патрабуе аднадушнай падтрымкай дзяржаў-членаў ЕЗ. Акрамя таго, цяперашні канфлікт ужо каштаваў Беларусі грошай: Еўрапейскі Банк Рэканструкцыі і Развіцця адклаў ўсе праекты ў Беларусі, пакуль не будзе вырашана гэты эпізод.
Такім чынам, выпадак з Саюзам Палякаў не сведчыць аб правале палітыкі дыялогу наогул — але толькі аб тым, што цяперашняя палітыка дыялогу разам з саступкамі і гульнёй у паддаўкі разглядаецца Менскам як ліцэнзія для развязвання рэпрэсій тады і так, калі ён гэтага захоча.
ЕЗ павінен паказаць Беларусі, што такая ліцэнзія больш не выдаецца. Еўразвяз мае беспрэцэдэнтныя рычагі ўздзеяння на Беларусь менавіта зараз, калі Лукашэнка падае прыкметы ваганняў і нявызначанасці.
Ён павінен выкарыстоўваць гэтыя рычагі і перазапусціць сваю стратэгію ў дачыненні да Беларусі, на гэты раз на падставе цвёрдых умоў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме