15:02 24.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Квіткі ў мінскім транспарце падаражаюць да 700 рублёў
Дакладная дата падаражання пакуль не называецца. Адпаведнае рашэнне Мінэканомікі ўзгадніла з Мінгарвыканкамам.
Мінэканомікі прыняло пастанову №40 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання». Дакумент прыняты для забеспячэння выканання параметраў, устаноўленых на 2010 год, устойлівага функцыянавання транспартных арганізацый ва ўмовах росту затрат на перавозкі, а таксама з улікам павышэння пенсій і заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы.
Пастановай узгодненыя тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання (уключаючы аўтобусы з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах) з Мінгарвыканкамам у памеры не больш як Br700 за адну паездку. Таксама з аблвыканкамамі ўзгодненыя тарыфы ў памеры не больш як Br600 за адну паездку. Гранічныя максімальныя тарыфы за перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг ў Мінску вызначаны ў памеры Br1100 за адну паездку, у абласцях — Br900 за адну паездку.
Павышэнне кошту праязных білетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання (уключаючы аўтобусы з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах) у Мінску і абласцях узгоднена Міністэрствам эканомікі ў памерах, адэкватных росту тарыфаў на праезд.
У прэс-службе нагадалі, што ў адпаведнасці з разлікамі да закону Беларусі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год» устаноўлена, што за кошт даходаў ад продажу білетнай прадукцыі ў Мінску павінна кампенсавацца 70% выдаткаў на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, у абласцях рэспублікі — 81%. Астатнія затраты на перавозкі пакрываюцца за кошт бюджэтных субсідый.
Па папярэдніх выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ДП «Мінсктранс» за 2009 год, узровень кампенсацыі затрат на перавозкі гарадскім транспартам агульнага карыстання даходамі ад продажу білетнай прадукцыі ў сярэднім склаў у Менску 36,8%, у абласцях — 70%.
Рэгуляванне тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ажыццяўляецца абл-, гарвыканкамамі па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |