16:16 06.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Kurier»: Аўстрыйскі лабіст Лукашэнкі мае дыпляматычны пашпарт
Аўстрыйскае выданьне «Kurier» абрынулася з крытыкай на МЗС сваёй краіны за тое, што некаторыя былыя фэдэральныя чыноўнікі ды палітыкі, якія скампрамэтавалі сябе, дагэтуль карыстаюцца дыпляматычнымі пашпартамі.
Адзін зь іх — Губэрт Горбах, у мінулым міністар транспарту і віцэ-канцлер Аўстрыі, а цяпер кіраўнік фірмы «Gorbach Consulting» і кансультант «Wintertechnik Engeneering». Абедзьве кампаніі вядуць у Расеі і Беларусі шэраг праектаў, у тым ліку зьвязаных са сьнежнымі тэхналёгіямі і стварэньнем інфраструктураў на зімовых курортах.
У інтэрвію для «Kurier» Горбах пацьвердзіў, што мае дыпляматычны пашпарт, і выказаў меркаваньне, што гэта звычайная ўсясьветная практыка — выдаваць падобныя дакумэнты ў якасьці бонусу былым высокім чыноўнікам ды палітыкам.
Тым часам імя аўстрыйскага экс-віцэ-канцлера і экс-міністра транспарту ўсё часьцей трапляе ў СМІ ў сувязі з самымі рознымі скандаламі — ад кіраваньня транспартам у нецьвярозым стане да падазрэньня ў карупцыі і абвінавачаньня ў сяброўстве з аўтарытарнымі рэжымамі. У тым ліку і з рэжымам Лукашэнкі.
У сьнежні 2010 году Горбах быў запрошаны ў якасьці назіральніка і «ганаровай пэрсоны міжнароднай палітыкі» (паводле азначэньня кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава) на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Даючы ім ацэнку, Горбах у інтэрвію беларускім ды аўстрыйскім СМІ неўзабаве адзначыў, што на тых участках, дзе ён быў, «Лукашэнка атрымаў каля 70% галасоў, што прыкладна адпавядае агульнаму выніку».
Што да падзеяў, які адбыліся пасьля выбараў, то пра іх «ганаровая пэрсона міжнароднай палітыкі» распавяла гэтак:
«Дэманстранты паспрабавалі штурмам узяць штаб выбараў, былі разьбітыя вокны. Упэўнены, ва ўсіх ёсьць права на самаабарону. Акрамя таго, асноўны прынцып дэмакратыі — згода з большасьцю. Я чуў, што дэманстрацыі плянаваліся загадзя, незалежна ад вынікаў галасаваньня».
Празь некалькі месяцаў, увесну 2011 году, загнаны ў кут заходнімі журналістамі ў сувязі зь ягонай супрацай зь беларускім рэжымам, Губэрт заявіў агенцтву Associated Press, што асуджае «гвалт ва ўсіх яго формах». Ён запэўніў, што пасьля сьнежаньскіх выбараў у Менску быў у сваім нумары ў гатэлі, нічога ня бачыў і ня чуў пра жорсткі разгон паліцыяй акцыі пратэсту апазыцыі».
Як піша «Kurier», прэсавы сакратар аўстрыйскага МЗС Петэр Лаўнскі-Тыфэнталь прызнае скандальны характар гэтага ды іншых падобных выпадкаў, аднак пры гэтым адзначае:
«Па лініі МЗС мы ня можам сябе ў чымсьці папракаць. Заканадаўства дазваляе нам рэгулярна працягваць тэрмін дзеяньня дыппашпарту. Гэта фундамэнтальная праблема, у выніку вырашэньня якой мы маглі б фундамэнтальна перагледзець свае погляды».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |