19:30 16.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Кулінковіч: Рок-музыка – гэта музыка свабодных людзей (Відэа)
Лідэр “Нейра Дзюбелю” распавёў, у чым розніца паміж ягоным гуртом, “Ляпісам Трубяцкім” і “J-Морсам”, і растлумачыў, чаму рок трэба прадаваць, як плаўленыя сыркі.
На “Басовішча” гурт Аляксандра Кулінковіча прыехаў, бо не мае мажлівасці выступаць у Беларусі. У інтэрв’ю “Белсату” музыка зазначыў, што чорны спіс на іхную творчасць значна не паўплываў: “Нічога не змянілася – апрача таго, што мы не можам бачыць твараў людзей”.
Сапраўдныя творцы працуюць у любой сітуацыі, кажа ён, і не разумее людзей, якія кажуць, што “ў нас вось так вось усё сумна, таму я нічога не раблю”.
"Беларусам патрэбны мяккі рок, бо яны ўсяго баяцца"
Чаму ж “J-Морсу” канцэрты дазваляюць, а іншым – не? Ратацыя? “J-Морс” грае іншую музыку. Як бы там ні было, мы ўсё ж такі панкаўё”, – кажа Кулінковіч. А беларускі рок, паводле яго, сёння іграецца мякка, каб не правакаваць людзей, якія ўсяго баяцца.
Якім жа чынам можна рэалізавацца ў Беларусі, калі не граць канцэртаў? “Па-першае, інтэрнэт. І па-другое... інтэрнэт. А праз яго можна што заўгодна зрабіць”. На сваёй старонцы гурт дае мажлівасць спампаваць песні абсалютна бясплатна. У той жа час, кажа Кулінковіч, хацелася б прадаваць альбомы. Бо цалкам пераключыцца на інтэрнэт можа сабе дазволіць “Ляпіс Трубяцкой”, бо “ў іх грошай шмат”.
У Расеі рок таксама памірае
Між іншага, у Расеі, дзе “Ляпісы” збіраюць залы, рок-музыка таксама не надта шануецца. “Рок-музыка – гэта музыка свабодных людзей, – тлумачыць Кулінковіч. – У нас яна даўно ўжо недзе паміж бачком і ўнітазам, недзе ў механізме зліўным”.
Пра стан рок-музыкі яскрава сведчыць яе адсутнасць на экранах. “Рок-музыка – тое ж самае, што каўбаса. Або сырок плаўлены. Калі вы будзеце па тэліку паказваць рэкламу групы “Нейра Дзюбель”, напрыклад, яна будзе спажывацца публікаю. Рок-музыка – гэта не гарэлка, якую ўсё адно будуць піць”.
Фестываль “Басовішча”, паводле суразмоўцы, наўрад ці можа выправіць сітуацыю. І з палітыкаю яго мяшаць не трэба, кажа Кулінковіч. Бо людзі прыязджаюць туды “проста пайграць ды папіць піва”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |