15:31 20.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Крымінальны артыкул 193 застаецца ў заканадаўчай сістэме адмыслова напярэдадні выбараў
Крымінальны артыкул за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі адменены не будзе – прынамсі ў план вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў разгляд гэтага пытання не ўключаны.
Беларускія праваабаронцы ды еўрапейскія структуры ўжо неаднаразова заяўлялі, што гэты артыкул пярэчыць не толькі Канстытуцыі нашай краіны, але міжнародным дакументам у галіне правоў чалавека. Паводле Валянціна Стэфановіча, гэты артыкул застаецца ў заканадаўчай сістэме адмыслова напярэдадні выбараў.
- Гэты артыкул пакідаецца ўладамі дзеля ўціску на грамадзянскую супольнасць, у шырокім сэнсе - на палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, у звязку з двума выбарамі. Суб’екты, якія маюць права заканадаўчай ініцыятывы такія прапановы не ўносілі, але парламент сам заканадаўчы орган, я думаю, што дэпутаты, калі б мелі на тое жаданне, маглі б праявіць такую ініцыятыву.
З пачатку 2006 году былі асуджаныя 17 чалавек – чацвёра з іх прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Партнёрства”, якія мелі намер арганізаваць незалежнае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі, а таксама актывісты Маладога Фронту.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме