19:15 15.02.2013 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Круглы стол з удзелам Багданкевiча i Марголiна

15 Февраля 2013, 11.00 | ОГП | 

15 лютага ў 15.30 у рэдакцыі газеты "Intex-press" (Баранавічы) адбудзецца круглы стол з удзелам спiкераў АГП: бацькі беларускага рубля, прафесара Станіслава Багданкевiча i эканаміста Льва Марголiна. Тэма: "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі".

Плануецца, што гэта будзе не проста круглы стол, а з прамой тэлефоннай лініяй для чытачоў газеты, на пытанні якіх адкажуць спікеры АГП.

«Працоўная міграцыя –­ гэта вельмі сур'ёзная праблема для беларускай эканомікі, – кажа Леў Марголін. – Па-першае, мы губляем лепшыя працоўныя кадры, якія тут не знаходзяць сабе прымянення і годнай зарплаты. Па-другое, губляючы гэтыя кадры, мы губляем прамысловасць і будаўніцтва, бо ні адзін інвестар не будзе размяшчаць у Беларусі вытворчасць, калі не ўпэўнены, што зможа знайсці тут кваліфікаваную працоўную сілу. Гэта двухбаковая праблема, якую трэба тэрмінова вырашаць, але ўрад у гэтым кірунку ніякіх захадаў не робіць. Больш за тое, з'яўляецца нейкая самазаспакоенасць. А разбуральны працэс тым часам пашыраецца і паглыбляецца. Мы хацелі б засяродзіць увагу людзей на тым, што гэта праблема сапраўды вельмі важная і яе трэба вырашаць».

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме